Калі Божая іскра з’явілася ў замоленым месцы праз 100 гадоў
Главное Автор Жанна Жалевич Опубликовано 16.08.2023
30 ліпеня ў Віцебску адбылося свята. На вуліцы Ільінскага адчыніла дзверы Вялікая Любавіцкая сінагога.
Пабудавна каменная сінагога хасідаў Хабад Любавіч у пачатку 20 стагоддзя. Усяго ў горадзе тады было 3 вялікіх цагляных яўрэйскіх рэлігіна-культурніцкіх цэнтры і болей за 50 малельных дамоў.
У Расейскай імперыі яўрэяў, перыядычна, тэрарызавалі, а ў Беларусі такога ніколі не было. У нашых гарадах яўрэйскае насельніцтва складала да 70 адсоткаў, а ў Віцебску прыкладала 55, а калі ўлічыць, што пераход у рускую веру даваў выгадны шанец, якога яўрэю не выпадала, то і адсотак будзе іншы.
Пасля рэвалюцыі пралетарыям і сялянам усіх канфесій загадалі, што Бога няма і рэлігійныя будынкі ў лепшым выпадку былі закінуты, альбо зусім парушаны. Некаторыя вернікі, не ад добрага жыцця, і зусім у камісары пайшлі.
Рабин. М. Шагал
Напрыклад, Мошэ Шагал хадзіў у Сінагогу побач з роднай хатай разам з бацькам. Пасля вайны, ужо ў Парыжу, у бяспецы, ён напісаў, што яго творчасць замешана на хасідскай міфічнасці і рускіх (беларускіх) казках.
Любавіцкай яшчэ пашчасціла
У першыню пры саветах сінагогу рабавалі у 1922 годзе, быццам для дапамогі галадаючым Паволжжа. Адсюль звезлі срэбраныя Кейтер-Тойре — упрыгожванні скрутка Торы і іншыя цэнныя рэчы.
Рабин Медалье. Юдэль Пэн
Яўрэі меркавалі, што гэта выратуе сінагогу, але яны атрымалі толькі адтэрміноўку. Фактычна, сінагога існавала да 1933 года, пакуль у Віцебску жыў рабін Шмар’ягу-Ягуда-Лейба Медалье. Хоць і звалася яна «Клубам авіятараў» і, пазней, Домам культуры.
Дзіўна, што ў вайну будынак амаль не пацярпеў. Пасля вайны культурніцкай мэты для будынка не знайшлося і тут змясцілі склады. І, каб не ўзнікалі пытанні нехта разумны ўзяў пэндзаль і напісаў на сцяне — «Бога тут няма!»
Кейтер-торе. Фота Сяржука Серабро
З гэтым надпісам рэшткі не разабранай на цэглу сінагогі і дачакаліся сучаснасці.
Трагічна склаўся лёс апошняга Віцебскага рабіна Шмар’ягу-Ягуды-Лейба Медалье
Медалье прыехаў у Віцебск асля адкрыцця Любавіцскай сінагогі. З жонкай і 12 дзецьмі здымаў кватэру на вуліцы Савецкай 4 (Шасейная 51) да 1933 года. Захаваўся пісьмовы дакумент 1929 года, у якім рабін просіць савецкія ўлады зменшыць падатак на сваю працу, бо ён большы, чым яго заробак, а трэба карміць 12 дзяцей і вернікам ужо няма з чаго дапамагаць. Не атрымаўшы згоду, Медалье быў вымушаны з’ехаць у Маскву.
Бывае чалавеку ідэі і сумленне даражэй за жыццё. І ў небяспечны час, калі большасць адрынула рэлігійныя погляды, Медалье ў 1933 годзе стаў галоўным рабінам Масквы і СССР.
Шмар’ягу Медалье арыштавалі ў 1938 годзе і растралялі. Яго сына Моше, што быў рабінам у Туле і Растове застрэлілі прыкладна ў той жа час. Яшчэ аднаго сына пасадзілі, а сям’ю выслалі ў Казахстан. Толькі сын Аўром і Гірш засталіся ў Расіі. Праўнучка знакамітага рабіна Медалье — Ганна Медалье і стала ініцыятарам аднаўлення Любавічскай сінагі.
Новая гісторыя Вялікай сінагогі пачалася ў 2021 годзе
Віцебскія ўлады аб’явілі продаж руіны сінагогі. Пачатковы кошт склаў 9 еўра. Ганна Медалье, даведаўшыся пра продаж сінагогі прадзеда, звярнулася да рабіна Маскоўскай Любавіцкай сінагогі на Броннай Іцхака Когана, які, дарэчы, мае Віцебскія карані. А далей знакаміты «эфект матылька», подых паветру, які стаў дзейсным патокам канкрэтнай справы.
Коган звярнуўся да Віцебскіх уладаў, каб перадалі руіны колішнім гаспадарам. Яны пайшлі насустрач і падарылі рэшткі будынку яўрэям. Тым больш, што жадаючыя набыць такі «аб’ект» у чарзе не стаялі. Пайшлі ўзгадненні і праектаванне. Летам 2022 года пачалася рэстаўрацыя. Тады Коган сказаў, што 30 ліпеня 2023 года сінагога адчыніць дзверы. Гэта было неверагодна. Але ж, як ён сам сказаў на ўрачыстым адкрыцці Хабад Любавіч: «з Божай дапамогай мы змаглі зрабіць неверагоднае».
А кіраваў працэсам рэстаўрацыі Ігар Роцька, які ў Віцебску ўжо рэстаўрыраваў Пакроўскую царкву і касцёл Святой Варвары. Для сінагогі збіралі цэглу 19 пачатку 20 стагоддзя па ўсёй Беларусі. Карысталіся, дзе магчым, тэхналогіямі і матэрыяламі даўніны. Ігар Міхайлавіч задаволены вынікам. Але канчаткова рэканструкцыя завершыцца пазней. Дабрачынны фонд «Шыміні» яшчэ працягвае збор сродкаў.
Віцебскія хасіды актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні сінагогі. І адзін з сямі ЛЕХАІМ (Тост-праслаўленне) гучалі са сцэны на адкрыцці ў іх гонар.
Мяне здзівіла, што ўваход ў сінагогу не з вуліцы. І я стала шукаць адказ
І гэта вельмі цікава. У яўрэяў усяго свету адзіны храм — Першы и быў ён у Іерусаліме. Яго парушыў у 586 годзе Навахуданосар. З таго часу яўрэі чакаюць прышэсце другога Месіі і аднаўленне Адзінага храму веры. А сінагогі ва ўсім свеце будуюць так, каб вернік маліўся тварам да Іерусаліму.
Сінагога — гэта не царква ў звычным хрысціянам сэнсе. Гэта бейт — кнесет. Рэлігійны, адукацыйны і культурны цэнтр вернікаў. А рабін — гэта настаўнік і па веры, і па традыцыям, і па маралі.
Іцхак Коган
Галоўны рабін Віцебску — Малкиэль Горгадзе на свяце ў гонар адкрыцця Ляхавіцкай сінагогі сказаў:
— Барух Ата Адонай мехайе ѓа-метім! (Слаўся , Божа, што вяртаеш мертвых да жыцця!)
30 ліпеня пасля Міквы унеслі світак Торы. Іцхак Коган дапісаў апошнія словы, абвясціўшы:
«Я пішу Тору ў гонар яе святасці і святасці імя Бога ў ёй».
Фота з сайту «Шыміні»
Словы Торы будуць гучаць у малітвах яўрэяў у Віцебску
На свяце адкрыцця Любавіцкай сінагогі прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, прыхільнікі розных рэлігійных канфесій, грамадскія дзеячы і розныя вядомыя людзі нашай краіны.
Амаль кожны ў віншавальных словах казаў пра тое, што Беларусь — мірная краіна.
А кожнае аднаўленне гістарычных помнікаў і згубленага мінулага — паказальнік павагі да продкаў.
Бо толькі той хто помніць боль і гора мінулага беражэ ад вайны і нястачы сучаснае.
Лехаім! Мазаль тов!
Источник: vkurier.com