Віцебская «Ноч музеяў»
Главное Автор Жанна Жалевич Опубликовано 24.05.2022
Міжнародная акцыя — «Дзень музеяў», а пазней і «Ноч музеяў» нарадзіліся ў Францыі і вельмі хутка сталі ўсясветнымі.
Жаданне далучыцца да міжнароднага музейнага фэсту на Беларусь прыйшло ў 2005 годзе. Амаль праз дзесяць гадоў, бо ў нас гэта не вельмі запатрабавана. У адрозненне ад Луўра, дзе квіток каштуе 17 Еўра, у нашу Нацыянальную галерэю можна схадзіць за 8 рублёў, а яшчэ ёсць розныя дзяржаўныя ільготы і іншае…
І бяда ў тым, што людзі не ідуць у айчынныя музеі. Слабыя і нашыя экспазіцыі. Так склалася, што не знішчылі пераможцы, тое вывезлі, але ж і культурнай звычкі цікавіцца роднай гісторыяй і культурай у нас няма.
Дзяржава дае строгія загады па палапшэнню і ўзмацненню, але ж ці яны «страшно далекі от народа», ці народ мае свае прыярытэты.
У гэтым годзе, які назвалі «Годам гістарычнай памяці» дэвізам «Ночы музеяў» сталі два словы — «Сіла музееў». І мэта ёсць: «даследванне патэнцыяла музеяў ў выхаваніі і бла,бла,бла…»
З сілай ў нашай дзяржаве ўсё добра, авось з іншым. Мэта зразумелая: музей — не толькі прыгожа і цікава, але ж — гэта памяць і карані народа.
Музейшчыкі кожны год намагаюцца зрабіць Дзень і Ноч музеяў незвычайнымі рэкламнымі акцыямі. Сур’ёзным музейныя супрацоўнікі з розным поспехам ладзяць нейкія мерапрыемствы.
Што да Віцебску, то ў нас наконт фантазіі ўсе на вышэйшым узроўні. Штогод кожны Віцебскі музей рыхтуе адмысловую праграму.
Традыцыйна Краязнаўчы і Мастацкі музей, ў дадатак да змястоўных экскурсій і наведвання выстаў, ладзяць рамантычную Ноч музеяў у Здраўнёва. Джазавы аркестр, барабаншчыкі і вогненнае шоу, там ужо звычныя.
А ў гэтым годзе навіна — дамовіліся пра цеплаход. Праплыць да Здраўнева па Дзвіне — незвычайна, бо далей Парка ў Мазурына «Северная сталіца» не ходзіць.
Халоднае надвор’е трохі спасавала свята, але за горадам і атмасфера інакшая. Зразумела, што такі «цымус» не можа быць бясплатны, але ж 15 рублёў за такі квест — лічы, што дарам.
Фота Максіма Міровіча
А ў Віцебску самым шумна — авангардысцкім і арыгінальным сталі мерапрыемствы Віцебскага Цэнтра Сучаснага Мастацтва.
Усе залы і на Белабародава, і на Фрунзе, і на Талстога, 7, 18 траўня працавалі з поўнай загружанасцю.
У гэты дзень прафесар Таццяна Катовіч правяла аўтарскую экскурсію і лекцыю прысвечаную гісторыі ўзнікнення Віцебскага авангарда.. Яна так захапляльна і артыстычна расказвае пра Шагала, Малевіча і Унваісаўцаў, што два паверхі навучальні былі практычна запоўнены слухачамі.
Фота Максіма Міровіча
А самае яскравае чакала наведвальнікаў ВЦСМ 21 траўня. Ноч музеяў перанеслі на суботні вечар.
Наведвальнікі «Арт-прасторы» на Талстога, 7 мелі магчымасць пазнаёміцца з мастакамі чые экспазіцыі працуюць ў залах.
Юрый Рэброў дэманструе працэс праяўкі
Пачаў мерапрыемсты вядомы фатограф Юрый Рэброў, які разам з Уладзімірам Базанам ды Ігарам Лейкіным стварылі «Віцебскі кур’ер». З улікам росту папулярнасці рэтра фота, цікава было даведацца, што, нягледзячы на прастату лічбавага фота, якасці плёначнага здымка яно не дасягнула.
На свае вочы ўдзельнікі экскурсіі ўбачылі водна-шчэлевы затвор, які стварыў наш зямляк Жыгімонт Юркоўскі.
Юрый Рэброў паказвае затвор
У тэму фота на Талстога, 7 дзейнічае пастаянная зала фатографа Ігара Гусакова. Пад вядомыя музычная шэдэўры гарманічна выглядае экспазіцыя, прысвечаная фестывалю сучаснай Харэаграфіі. Тым хто шмат гадоў наведваў фестываль сучаснага танца прыемна ўспомніць пра , мабыць, былы форум пластыкі і майстэрства руху ў Віцебску.
Зала Сяргея Сотнікава
Пра фатаграфію гаварыў і Сяргей Сотнікаў. Скульптар мае залу са сваімі скульптурамі ў Арт прасторы. Сотнікаў прадэманстраваў сваю працу . Ён рабіў васковую мадэль Фатографа . А на сцяне залы змешчана памятная дошка ў гонар Жыгімонта Юркоўскага, якая ўсталявана ў касцёле Святой Барбары. Мастак мае надзею, што ў хуткім часе ў нашым горадзе з’явіцца помнік знакамітаму фатографу-вынаходніку XIX стагоддзя з Віцебску.
Выставы Алены Паплыкі і Васіля Васільева пазнаёмілі наведвальнікаў з абстрактным мастацтвам.
У майстэрні Ганны Карасёвай можна было пазнаёміцца з тэхнікай стварэння калажа.
Светлым адкрыццём для мяне стала мастак па тэкстылю з Браслава — Наталля Парахневіч.
Наталля Парахневіч ў народным строі. Фота з соцсетак .
Спалучэнне традыцыйнага народнага майстэрства з мастацкай адукацыяй, вытанчаным гутсам і залатымі рукамі творцы стварае асаблівы замілавальны настрой. Тут няма псеўданароднасці і грубасці новадзела «а-ля бабуліны кросны». Гэта ўласны стыль з нацыянальнымі каранямі.
У цэнтры фота кампазіцыя Наталлі Парахневіч «Вясна прыйдзе» і прыхільніцы творчасці мастака.
Льняныя рушнікі ,паясы, бацік, арыгінальныя вырабы з бавоўны і поўсці — тонкая мастацкая праца.
Діпціх — «Чырвонае і блакітнае» Вязанне кручком .2017 год.
Лагічным працягам стала мастацкая экалагічнасць і асабісты стыль Валянціны Антонаўны Ляховіч. Яе «трэшавыя» скульптуры і арыгінальныя работы не падобны ні на што. Яна расказала, што шмат гадоў працуе ў сваім стылі. Ён вельмі папулярны ў Еўропе ,але недаацэнены ў нас.
Валянціна Антонаўна Ляховіч і захопленая яе творчасцю моладзь.
Экскурсія Духоўнікава скончылася ў арт-пакоі арыгінальнага Кірыла Дзёмчава. Мастак дэманстраваў свой поглад на мастацтва. Біў палатны, таптаў ботамі — гэта таксама спосаб прыцягнення ўвагі да гуманітарных праблем сучаснага часу. Мастак-акцыяніст мінулым годам зладзіў акцыю — 135 гадзін ён ляжаў прывязаны да ложка, каб людзі звярнулі ўвагу на жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Кірыл Дзёмчаў малюе чарговы твор,які потым растопча сваім ботам..
Дзёмчаў называе свой стыль у мастацтве — «нівідівізм». Белыя вершы, якія ён чытаў пад музыку з парушаным бітам стварылі андэграўнднае асяродзе . Атрымалася нейкая сумесь авангарда, хіпстэрства і жорсткага клубняка. Дзейства прыйшлося даспадобы моладзі ў скураным адзенні з жалеззем іх твары былі ўпрыгожаны татуажам і пірсінгам, а валасы пафарбаваны ў кіслотныя колеры.
А на першым паверсе на старым размалёваным піяніна студэнтка каледжа імя Салерцінскага віртуозна выконвала вядомыя класічныя шэдэўры.
Самым добразычлівым і вясёлым на свяце музеяў быў знакаміты клоўн — заслужаны артыст РФ, Мікалай Чалнакоў. Нягледзячы на сырое і халоднае надвор’е гэты добры чараўнік у чырвоным балахоне быў непаўторным.
Столькі смеху і добрых жартаў у двары Арт-праторы на Талстога, 7 даўно не гучала.
Мікалай Чалнакоў у майстэрні Сотнікава.Фота Вольгі Завядзеевай
Уражанняў за адзін вечар было хоць адбаўляй. Шкада, што я не паспела на ўсе мерапрыемствы. Ды і блатаніна за часам правядзення мерапрыемстваў перашкаджала.
У мастацкай акцыі удзельнічалі Дзмітрый Зубаў, Наталля Труш, Алена Махнач, Алена Івашчанка і іншыя.
А выставы ўдзельнікаў святочнага марафону працуюць ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва. Калі нечага не ўбачылі і не зразумелі, то прыходзьце калі ласка.
Залы на Белабародава, 5, Фрунзе, 11 і Талстога, 7, а таксама Музей на Шагала, 5 чакаюць Вас!
Источник: vkurier.com